Наступны форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі можа прыняць Санкт-Пецярбург

15 октября 2018

Арганізатары вызначацца з выбарам горада на працягу месяца. Аб гэтым у інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч. Цяперашні Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі на практыцы пацвердзіў эфектыўнасць такога фармату перамоў, калі інтэграцыйныя пытанні вырашаюцца ўдалечыні ад сталіц абедзвюх краін. Амаль 80 рэгіянальных пагадненняў і партфель кантрактаў на паўмільярда долараў - яго папярэднія вынікі. Пры гэтым дзве траціны - інвестыцыйныя тавары.

Акрамя гэтага, форум пашырыць свой фармат - на пленарным пасяджэнні была падтрымана прапанова адначасова правесці і з'езд творчай інтэлігенцыі.