Засваенне новых рынкаў, падтрымка прадпрыемстваў ва ўмовах санкцый і захаванне тэмпаў росту прамысловасці абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці.
Даклад у Прэзідэнта: сітуацыя ў беларускай прамысловасці
Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам профільнага міністра і віцэ-прэм'ера, адзначыў: нават нягледзячы на каранавірус, прадпрыемствам удалося нарасціць экспарт - ён складае 140 %. Станоўчае гандлёвае сальда - амаль $ 1,5 млрд. А лік стратных прадпрыемстваў скараціўся з 47 да 36. І гэта на фоне польскіх і літоўскіх заклікаў да чарговай міфічнай забастоўкі.
Падтрымка працаўнікоў санкцыйных прадпрыемстваў - прыярытэт
Для прамысловасці экспарт складае больш за 70 % ад аб'ёмаў вытворчасці. І ў гэтай сітуацыі Прэзідэнт яшчэ раз заклікаў падтрымаць гігантаў - БелАЗ, МАЗ, "Амкадор". Важная задача - працаўнікі і іх сям'і не павінны пацярпець ад неабдуманых рашэнняў заходніх палітыкаў. Павіншаваў Аляксандр Лукашэнка ўсіх прамыслоўцаў з надыходзячым святам - Днём машынабудаўніка.













