Сітуацыя на спажывецкім рынку і пытанні цэнаўтварэння сталі тэмай абмеркавання ў Палацы Незалежнасці

26 мая 2020
Сітуацыя на спажывецкім рынку і пытанні цэнаўтварэння сёння сталі тэмай абмеркавання ў Палацы Незалежнасці. Так, дэфіцыту ў магазінах няма ні па адной групе тавараў - далажыў Прэзідэнту профільны міністр. Кіраўніка дзяржавы цікавіў прагноз развіцця прадуктовага рынку. Прагучала даручэнне звярнуць пільную ўвагу на прадукты першай неабходнасці і сацыяльна значныя тавары, без якіх людзі абысціся не могуць, асабліва ва ўмовах эпідэміі. Пастаянны маніторынг цэн і пры неабходнасці іх рэгуляванне - няўхільнае патрабаванне Аляксандра Лукашэнкі.

Што датычыцца цэн на харчаванне ў Беларусі, то ў красавіку яны падраслі ледзь больш як на 1 %.  Гэта сезоннае павышэнне. У цэлым жа з пачатку года гэты рост запаволіўся.