Сітуацыя ў палях - пад пільным кантролем аграрыяў

18 мая 2020
Наступствы зменлівага майскага надвор'я адчувае сельская гаспадарка. Зараз цвітуць яблыні, вішні, грушы, і пашкоджанні бутонаў могуць паўплываць на будучы ўраджай. Таксама мінусавыя тэмпературы небяспечныя для ранняй бульбы: замаразкі могуць пашкодзіць усходы. Рэзкую змену надвор'я ўжо адчулі і цеплалюбівыя культуры - кукуруза і проса. Асабліва ў паўднёвых раёнах Мінскай вобласці.

Сяргей Прымачэнка, намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама: "Пры абследаванні - проса, можна сказаць, цалкам загінула. Неабходна гэтыя ўчасткі цалкам перасяваць той або іншай культурай. Што да кукурузы, мы за ёй назіраем. Замаразкі на -3 яе трошкі прымарозілі, але ў цэлым яна можа ачуняць і даць нядрэнны вынік. У цэлым развіццё азімых збожжавых пакуль нядрэннае. Сёння яны знаходзяцца ў добрым стане".

Большай увагі патрабуе і ярына, аграрыі ўносяць у глебу ўсе неабходныя ўгнаенні.