Сітуацыя з запаўняльнасцю гандлёвых цэнтраў і рынкаў у Беларусі паступова паляпшаецца

5 февраля 2016

Гэта нашаму каналу заявілі на калегіі Міністэрства гандлю, дзе абмяркоўвалі рэалізацыю аптовай прадукцыі. Дзяржарганізацыя "Знешэканамсэрвіс" за мінулы год заключыла больш як чатырнаццаць з паловай тысяч дагавораў з прадпрымальнікамі на пастаўку тавару. Сярод іх нехарчовыя з Расіі, Польшчы і Украіны. У 2015-м адгружана прадукцыі больш чым на 1 трыльён рублёў. Аб'ёмы паставак у параўнанні з 2014 годам павялічыліся амаль на 30 працэнтаў. Ужо за студзень прыватнікі закупіліся на дзяржаўных аптовых складах на 14 мільярдаў рублёў. Гэта 103 працэнты да такога ж перыяду 2015-га. Нагадаем, летась была арганізаваная работа прадпрыемства "Знешэканамсэрвіс", якая напрамую з-за мяжы прывозіць для ІП тавары лёгпрама з усімі дакументамі.

Таксама прадстаўнікі Мінгандлю адзначылі, што беларускія аптовыя базы будуць прадаваць тое, што трэба ІП, у поўным асартыменце. Нагадаем, з 1 студзеня ў сілу ўступіў указ аб абавязковай сертыфікацыі тавараў.