Сітуацыя на ААТ "Урэцкі" кардынальна памянялася

22 марта 2019

Яшчэ  адна тэма, якая не застаецца без увагі Кіраўніка дзяржавы. Пасяўная кампанія. У паўднёвых раёнах вясновая гарачая пара ў гэтыя дні разгортваецца на ўсю моц. Аднак у адной з гаспадарак Любанскага раёна да пасяўной рыхтаваліся праз рукавы. Аб выпадку ў ААТ "Урэцкі" мы падрабязна распавялі ў праекце АТН "На кантролі Прэзідэнта". У прадпрыемстве насенне будучага ўраджаю павінна легчы на плошчы ў тры тысячы гектараў. Аднак на момант выхаду праекта ў эфір палова тэхнікі была не падрыхтаваная і без тэхагляду. Сёння сітуацыя кардынальна памянялася. Знайшліся грошы на запчасткі, і ўсе пяць энерганасычаных трактароў гаспадаркі з пасяўнымі агрэгатамі выйшлі ў палі. Чаму з элементарнай безгаспадарлівасцю на месцах пачынаюць змагацца толькі пасля рэзанансу - высвятляў Ян Пашкевіч.

Вядома, непрыступную крэпасць гэты мехдвор гаспадаркі "Урэцкі" дагэтуль не нагадвае, аднак у параўнанні з сітуацыяй тыднёвай даўнасці зараз тут форт "Нокс": на прахадной вартаўнік, а на варотах з'явіўся ланцуг.

Асноўная ж майстэрня зараз падобная на піт-стоп "Формулы 1" - тут трактарам масава закрываюць бальнічныя і выпісваюць з рэанімацыі адразу ў палі.

Пакуль прабоіны дае і старая гума - абутак тэхнікі нагадвае зношаныя лапці.

Аднак цягнуць тут больш не маюць намеру - новыя шыны прадпрыемства ўжо купіла. Тлумачаць: не паспелі завяршыць працы да пасяўной з-за тэндэру, які зацягнуўся. Пытаем яшчэ аб адным сталёвым пацыенце - МТЗ 82. Падчас здымак праекта "На кантролі Прэзідэнта" ён нагадваў донара запчастак. У гаспадарцы ўпэўніваюць: машына зноў у страі, але наведвальнікаў да яе не дапусцілі.

Яшчэ адны героі другога плана вялікага расследавання Агенцтва тэленавін - два зламаныя МАЗы.

Яны таксама зведалі невялікую мадыфікацыю - з'явіўся надпіс "спісаны", праўда, ён наўрад ці дапаможа ім правесці хоць бы адзін працоўны дзень. Самае дзіўнае, што машыны знаходзіліся тут 3 гады і за гэты час папросту згнілі.

Літаральна за тыдзень з'явілася тут і новая тэхніка.

Пасля выхаду ў эфір "На кантролі Прэзідэнта" магутнай інфармацыйнай хваляй на поле вынесла нават энерганасычаны трактар, які яшчэ нядаўна амаль не падаваў прыкмет жыцця.

Усяго ж палі гаспадаркі аруць 5 энерганасычаных трактароў. Тут упэўніваюць: антракты на рамонт не адаб'юцца на ходзе пасяўной.

Такім чынам, у разгар пасяўной першыя ўсходы дало менавіта збожжа рацыянальнасці - своечасовы выхад на старт ураджайнага сезона надае ўпэўненасць, аднак не дазваляе расслабляцца. Галоўнае, каб на гаспадарскіх руках рукавы былі закасаныя, а не спушчаныя.