Як заявіў сёння першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік, адна з асноўных задач ведамства - наблізіць суадносіны зарплат у бюджэтных арганізацыях да рэальнай зарплаты ў цэлым па краіне. Плануецца канкрэтызаваць паўнамоцтвы кіраўнікоў у частцы налічэння зарплат работнікам бюджэтнай сферы. На думку спецыялістаў, менавіта кіруючыя супрацоўнікі могуць аб'ектыўна ацэньваць якасць выкананай працы.
Такі законапраект спецыялісты плануюць распрацаваць на працягу паўгода. Пры гэтым у міністэрстве падкрэсліваюць, што працаваць над дакументам будуць прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў.














