Сінхранізацыю мытных кодэксаў ЕАЭС і ЕС абмеркавалі на канферэнцыі ў Маскве

5 марта 2020
Мытныя кодэксы Еўразійскага і Еўрапейскага саюзаў трэба сінхранізаваць. Гэта абмяркоўвалі на міжнароднай канферэнцыі ў Маскве  "ЕАЭС і ЕС - перспектывы на 2020 год". Асноўная мэта - стварыць адзіную эканамічную прастору ад Лісабона да Уладзівастока. Гэта датычыцца лагістыкі, стварэння ўсёй інфраструктуры перамяшчэння тавараў, адзіных стандартаў і мытных працэдур. Такі праект умацуе супрацоўніцтва паміж саюзамі і пашырыць узаемадзеянне дзелавых колаў. Мемарандум аб далучэнні да ініцыятывы "Адзіная эканамічная прастора ад Лісабона да Уладзівастока" Беларусь падпісала ў 2018 годзе. І сёння ў статусе старшынства ў ЕАЭС наша краіна можа прапанаваць шэраг узаемавыгадных праектаў. 

Андрэй Спартак, старшыня камітэта Гандлёва-прамысловай палаты Расіі па пытаннях эканамічнай інтэграцыі і знешнеэканамічнай дзейнасці: "У перыяд беларускага старшынства вялікая ўвага будзе надавацца развіццю кааперацыі вытворча-тэхналагічнай, кааперацыі ў аграрным комплексе. Вялікія перспектывы мае сумесная дзейнасць па арганізацыі вытворчасцяў, арыентаваных не толькі на ўнутраны рынак ЕАЭС, але і на рынкі трэціх краін".

Маштабны праект аб'ядноўвае бізнес, дзелавыя асацыяцыі і палітычных дзеячаў Еўразіі, выступае за афіцыйны дыялог паміж Еўрапейскай камісіяй і Еўразійскай эканамічнай камісіяй.