У краіне актыўна абмяркоўваюць 19-ае Пасланне Прэзідэнта. Эканоміка, сельская гаспадарка, адносіны з Расіяй, Кітаем, з ЗША і Еўрасаюзам, рэформа ЖКГ, аптымізацыя адукацыі, сацыяльная і маладзёжная палітыка і, вядома, Вялікая Перамога. Кожнай тэме Прэзідэнт надаў належную ўвагу. Так што Пасланне зараз павінна стаць "настольнай кнігай" для дырэктарата кожнага прадпрыемства. Дар'я Белавусава-Пятроўская - падрабязней.
Як будзе развівацца краіна далей, да чаго імкнуцца беларусам, абмяркоўваюць дагэтуль. 19-ае Пасланне Прэзідэнта было асаблівым па змесце. Галоўныя тэзісы - выдаткі на "сацыялку" зразаць не будуць, дзяржапарат скароцяць на 10%. У знешняй палітыцы - Еўразійскі эканамічны саюз - прыярытэт. Расія была і будзе нашым стратэгічным партнёрам, але Мінску ўсходняга вектара не дастаткова. Беларусь выстройвае трывалыя адносіны з Кітаем, вядзе дыялог з ЗША і Еўрасаюзам. Для нас гэта важна. Гэта інвестыцыі, гэта сучасныя тэхналогіі, гэта магчымасць павелічэння экспарту.
Сёння ў Мінску больш за пяць тысяч прамысловых прадпрыемстваў. На іх працуюць амаль 145 тысяч чалавек. Сталіца - вытворчае ядро ўсёй краіны. Горад фарміруе чвэрць ВУП. Патэнцыял вялізны, але паказчыкі могуць быць вышэйшыя.
У Пасланні народу і парламенту Кіраўнік дзяржавы распавёў, што гатовы зрабіць для прамысловых грандаў. Першым пунктам Прэзідэнт паабяцаў больш свабоды і скарачэнне падатковай нагрузкі. Галоўнае - аказваць дапамогу прадпрыемствам у Беларусі будуць не пад абяцанні, а пад пэўныя кантракты.
Грошы ў эканоміцы ёсць. Пасля зімовай спячкі рэальны сектар ажывае. Варушыцца павінны топ-менеджары прадпрыемстваў. Галоўны меседж Прэзідэнта рэальнаму сектару - эфектыўнае кіраванне - кожны павінен займацца сваёй справай, ад міністра да дырэктара. Тэма эканомікі ў Пасланні стала асноўнай. Эканамічныя тэзісы Кіраўніка дзяржавы - нібы «настольная кніга» для дырэктараў. Словы, сказаныя ў Авальнай зале, з натхненнем успрыняла экспертная супольнасць.
Леанід Фрыдкін, галоўны рэдактар "Экономической газеты": "Калі дзяржава мае намер весці краіну па інавацыйным шляху развіцця, развіваць новыя высокатэхналагічныя вытворчасці, прапаноўваць на ўнутраным і знешнім рынках новыя тавары, то для гэтага патрэбны інвестыцыі. Інвестыцыі могуць быць атрыманыя з бюджэту, што па меры сіл дзяржава і робіць".
Сяргей Саладоўнікаў, доктар эканамічных навук: "Размова ідзе, каб эканоміку інтэнсіўна накіроўваць на інавацыйныя рэйкі, але інавацыйнае развіццё - гэта неабавязкова высокатэхналагічная прадукцыя, гэта можа быць традыцыйная прадукцыя, якая вырабляецца за кошт новых тэхналогій і за кошт гэтага, пра што гаварыў Кіраўнік дзяржавы, трэба скарачаць выдаткі. Не эканоміць на зарплаце, а скарачаць выдаткі".
Тэму эканомікі беларусы ўспрынялі па-асабліваму блізка. Словы Прэзідэнта і яго неабыякавасць да гэтай праблемы падтрымалі. За суткі эканамічныя тэзісы, агучаныя Прэзідэнтам у Пасланні, сталі прадметам жывой шырокай дыскусіі.
Пашырэнне геаграфіі продажаў - вось над чым яшчэ трэба працаваць. Сусветны крызіс паказаў - двух вектараў - усходняга і заходняга – не дастаткова. Прэзідэнт заклікаў дыверсіфікаваць экспарт у трэція краіны ва ўмовах падзення попыту ў Расіі і Украіне. Спачатку трэба шукаць рынкі, потым вырабляць тавар. У нас жа ўсё наадварот.
Павелічэнне экспарту і павышэнне якасці прадукцыі - адно з ключавых патрабаванняў да прадпрыемстваў, якія Прэзідэнт агучваў не раз. Кіраўнік дзяржавы забараніў працаваць на склад і даручыў ураду зацвердзіць новы механізм аказання дзяржпадтрымкі.
У няпросты перыяд асаблівая ўвага - кадрам. Сусветная эканоміка хутка пачне выходзіць з крызісу, значыць, рынкі будуць раскрывацца. Прамаруджанне - смерці падобна. На чале прадпрыемстваў патрэбны толькі моцныя кіраўнікі. Іх адказнасць павінна быць павышана.













