Швейцарскі бізнес можа разлічваць на самыя выгадныя ўмовы для працы ў Беларусi

16 февраля 2020
Швейцарскі бізнес можа разлічваць на самыя выгадныя ўмовы для працы і інвестыцый - Беларусь гэта гарантуе. Аб канвертацыі добрых палітычных адносін у адчувальную эканамічную выгаду ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта з кіраўніком Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі. Ін'яцыа Касіс  - адзін з сямі членаў швейцарскага федэральнага ўрада, які фактычна з'яўляецца калектыўным кіраўніком дзяржавы.

У гісторыі двухбаковых адносін гэта першы візіт у Беларусь афіцыйнага прадстаўніка Швейцарыі такога ўзроўню. А гэта адна з самых развітых краін у свеце! Ёсць не толькі дакладныя гадзіннікі, смачны шакалад, але рэпутацыя і фінансы! 

"Беларуская Швейцарыя" - менавіта так часта гавораць аб нашай краіне, жадаючы падкрэсліць не толькі чысціню, прыгажосць прыроды, але стыль паводзін на геапалітычнай арэне. Як стала вядома - швейцарцы не ў крыўдзе! 

З пазітывам адклікаюцца аб намаганнях Беларусі па захаванні бяспекі ў рэгіёне. Ін'яцыа Касіс так і сказаў: лёс наш такі - "будаваць масты" паміж дзяржавамі! А наш Прэзідэнт практычна дапоўніў рыторыку сустрэчы і эканамічным вымярэннем. 

Дарэчы, у Швейцарыі чакаюць беларускага лідара. У маі там пройдзе чэмпіянат свету па хакеі. Ведаючы, што Прэзідэнт не абыякавы да гэтага віду спорту, Ін'яцыа Касіс запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць матчы сусветнага першынства. Не толькі дзеля спартыўнай цікавасці - такі візіт быў бы і крокам па прасоўванні дыялогу паміж краінамі.

Тым больш што ў апошні час беларускі экспарт туды расце. Увесь тавараабарот -  больш за чвэрць мільярда долараў. І Швейцарыя жадае яго падвоіць. Мы толькі за! У тым ліку і таму краіна павысіла ўзровень дыпламатычнага прадстаўніцтва: у Мінску ўрачыста адкрылася пасольства - раней было толькі сціплае аддзяленне. Дарэчы, пару гадоў таму цеснае беларуска-швейцарскае сяброўства завязалася з ініцыятывы парламентарыяў. І сёння прыносіць плён. Група сяброўства з падачы Міхаіла Орды ў бытнасць сенатарам згенерыравала выдатны вынік не на словах, а на справе.