Швейцарыі цікавыя сумесныя праекты ў IT, банкаўскім сектары і фармацэўтыцы

27 ноября 2019
Швейцарскі бізнес зацікаўлены ў сумесных праектах з Беларуссю ў IT-сферы, банкаўскім сектары і фармацэўтыцы. Супрацоўніцтва абмяркоўвалі ўчора на двухбаковым дзелавым савеце. У Мінск прыехалі прадстаўнікі трох дзясяткаў прадпрыемстваў Швейцарыі. Узначаліў групу Петэр Шпулер - кіраўнік холдынга "Штадлер". Дарэчы, сёлета на заводзе ў Фаніпалі выпусцілі 280 вагонаў, а ў 2020 іх колькасць павялічаць да 400. На вытворчасці ўвесь час працуюць над пашырэннем прадуктовай лінейкі для новых рынкаў. Так, хутка ў Венгрыю адправяцца 40 двухпавярховых цягнікоў, а жыхары аднаго з гарадоў Балівіі будуць перасоўвацца на трамваях, распрацаваных беларускімі інжынерамі.

Бізнесмены са Швейцарыі ўчора наведалі і Парк высокіх тэхналогій. У сферы IT будзе рэалізавана шмат сумесных праектаў. Першыя інвестыцыі чакаюцца ўжо ў першай палове наступнага года.