"Штадлеры" ў мінскім метро

27 января 2017

Вытворца электрацягнікоў выпусціць 10 саставаў для трэцяй лініі сталічнай падземкі. Як вядома, кампанія выйграла тэндар. Прынцыпова новы стыль і камфорт пасажыры змогуць ацаніць у наступным годзе, калі пачнуцца пастаўкі з завода ў Фаніпалі.

Філіп Брунер, дырэктар ЗАТ «Штадлер Мінск»: "У нас ёсць будучыя праекты. Мы плануем збіраць цягнікі тут, напрыклад, цягнікі для мінскага метро. Гэту дамову мы ўжо падпісалі. Гэта зараз найважнейшы беларускі праект. Таксама мы вядзём перамовы на наступны заказ з Беларускай чыгункай. І мы спадзяёмся, што мы зможам пачаць заказ па вырабе цягнікоў FLIRT для Беларускай чыгункі".

Акрамя таго, у партфелі заказаў «Штадлер Мінск» - вытворчасць трамваяў для Санкт-Пецярбурга, а таксама электрацягнікоў для нарвежскай і грузінскай чыгунак.