"Штадлер Мінск»" пакарае Балівію

17 октября 2018

Самы "халаднаваты" брэнд беларускіх машынабудаўнікоў пакарае цеплалюбівую Балівію. "Штадлер Мінск" адправіць у гэтую лацінаамерыканскую краіну 12 трамваяў "Мяцеліца". Яны будуць курсіраваць у горадзе Качабамба - буйным турыстычным і транспартным цэнтры. Адпаведны кантракт кіраўніцтва завода ў Фаніпалі падпісала яшчэ гэтай зімой, а напярэдадні дэлегацыя з Балівіі ўпершыню наведала само прадпрыемства. Дзелавыя партнёры ўбачылі, як выконваецца рэалізацыя дамоўленасці, а таксама пазнаёміліся з асаблівасцямі работы на "Штадлер Мінск".

Акрамя таго, прадпрыемства з Фаніпаля працягвае выпуск саставаў для Грузіі, Азербайджана і Нарвегіі. Яшчэ адзін лакаматыўны праект - для Мінскага метрапалітэна. Гэта будуць цягнікі новага ўзроўню стылю, камфорту і бяспекі. Напрыклад, кузаў на 100 працэнтаў зроблены з лёгкага, але звыштрывалага алюмінію.

А сёння дэлегацыя з Балівіі наведвае Санкт-Пецярбург. Менавіта ў Паўночнай сталіцы Расіі трамваі курсіруюць на вуліцах горада ўвесь гэты год.