Шырокі спектр пытанняў, звязаных з развіццём эканомікі, абмяркоўваюць на нарадзе ў Прэзідэнта

19 сентября 2019

Мэта - павышэнне дабрабыту і ўзроўню якасці жыцця. Вынік працы эканомікі краіны павінен адчуваць кожны чалавек.

Шырокі спектр пытанняў, звязаных з развіццём гэтага сектара, абмяркоўваюць з Кіраўніком дзяржавы ключавыя распрацоўшчыкі, чыноўнікі і эксперты. У фокусе ўвагі - пакет прагнозных дакументаў на будучы год, ад якіх будуць залежаць асноўныя параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця. У прыватнасці, праект бюджэту, дзяржпраграма кіравання фінансамі і курс грашова-крэдытнай палітыкі. Мэты, пазначаныя цяперашнім складам урада, павінны быць дасягнутыя. Таксама павінны дакладна выконвацца і ўсе даручэнні Прэзідэнта. І пісьмовыя, і выказаныя публічна.

Кіраўнік дзяржавы спыніўся на некаторых пытаннях хуткай электаральнай кампаніі. Што ж датычыцца эканомікі,  асобная ўвага вынікам чарговай пяцігодкі. Цяперашні год - заключны, час падводзіць вынікі. Падрабязнасці размовы ў Палацы Незалежнасці - у нашых наступных выпусках.