Шостая вобласць - мільянер - Віцебская

11 августа 2014

Шостая вобласць - мільянер з'явілася ў Беларусі. Запаветнай планкі літаральна гадзіну таму дасягнула Віцебская вобласць. Усяго па краіне сабрана 8 707 000 тон новага ўраджаю. Масавую кампанію завяршылі гомельскія і магілёўскія аграрыі. Чарговую мяжу сёння могуць перасягнуць у Брэсцкай вобласці: да паўтара мільёна тут не хапае ўсяго 30 000 тон. Ураджайнасць па-ранейшаму высокая - 39,6 ц/га. Завяршыць жніво аграрыі павінны ўжо на гэтым тыдні. Дзяржзаказ на здачу збожжа амаль выкананы.