Беларускія аграрыі практычна завяршылі масавае жніво-2021

20 августа 2021

Шэсць мільёнаў тон збожжа і трэцяя вобласць-мільянер. Беларускія аграрыі практычна завяршылі масавае жніво-2021.  

Асвоіць па краіне засталося ўсяго 6 % плошчаў. Сёння запаветную мільённую планку перасягнула Гродзенская вобласць - традыцыйны лідар па ўраджайнасці ў Беларусі. Дзяржзаказ па здачы збожжавых выкананы на 85 %.

Большасць раёнаў завяршылі хлебную эстафету і рыхтуюць глебу пад будучы ўраджай.  Дабраць збожжа плануюць за кошт кукурузы. Уборка пачнецца ў канцы верасня - пачатку кастрычніка.  Зараз гаспадаркі таксама вядуць чацвёрты ўкос травы, нарыхтоўку лёнатрасты і сяўбу азімага рапсу.