Шэсць мільёнаў тон збожжа

17 августа 2017

Шэсць мільёнаў тон збожжа. Такі вынік на гэтую раніцу. Да фінішу ўборачнай застаецца ўсё менш дзён. Нагадаем, асноўныя палявыя працы павінны скончыцца 20 жніўня.

У паўднёвым рэгіёне ўжо завяршаецца масавае жніво. Там засталося менш чым 3 % плошчаў. Магілёўская і Гомельская вобласці амаль зраўняліся. Віцебскі рэгіён, які пачаў уборачную пазней усіх, узяў паўмільённы рубеж. Такім чынам, усяго ў краіне намалочана 6 мільёнаў 11 тон збожжа. Прыбраць засталося крыху больш за пятую частку плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць - 36 цэнтнераў з гектара.