Шанхай рыхтуе новыя праекты разам з Савецкім раёнам Мінска

25 сентября 2017

Ад сферы адукацыі да новых бізнес-ідэй - адзін з самых буйных гарадоў Кітая Шанхай рыхтуе новыя праекты разам з Савецкім раёнам Мінска. Вялікая дэлегацыя з Паднябеснай наведала сталіцу і ўжо азнаёмілася з інавацыйнымі распрацоўкамі тэхнапарка БНТУ. А навучэнцы 23-яй гімназіі сустракалі высокіх гасцей на іх роднай мове - ва ўстанове адукацыі працуе клас Канфуцыя. Пасля дэлегацыя наведала адзін з буйных сталічных універмагаў - тут кітайскія госці набылі сувеніры з Беларусі і ўбачылі магчымасці лёгкай прамысловасці нашай краіны.

Шанхай - адзін з самых вялікіх гарадоў свету па колькасці насельніцтва - тут жыве больш як 24 міліёны чалавек. Сёння Шанхай лічыцца фінансавым і гандлёвым цэнтрам Кітая, дзе размясціліся буйныя хімічныя, тэхналагічныя і харчовыя вытворчасці. Акрамя таго, Шанхай вядомы і самым вялікім у свеце марскім портам.