Сяўбу азімых у Беларусі плануюць завяршыць да 1 кастрычніка

27 сентября 2021
Сяўба азімых у Беларусі павінна быць завершана да 1 кастрычніка. Аб гэтым сёння было заяўлена на пасяджэнні штаба па пытанні правядзення палявых работ у аптымальныя тэрміны пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра. Губернатары ўсіх абласцей распавялі пра тэмпы ў сваіх рэгіёнах і гатоўнасці тэхнікі. Як адзначыў  кіраўнік Мінсельгасхарча  Іван Крупко, на сёння пасеяна 50 % зімавых. Яшчэ трэба будзе засеяць 700 тысяч гектараў.  Усе рэгіёны зараз па аб'ёмах выкананых работ ідуць практычна сінхронна. 

На пасяджэнні штаба сфармуляваны і тэхналагічныя групы  ў кожнай вобласці. Яны ўжо выехалі на палі. Маніторынг штодзённы  на ўзроўні прэм'ер-міністра. Моцныя гаспадаркі гатовы дапамагаць слабым, калі будзе неабходнасць, то перакінуць ім і тэхніку.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя