Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці актывізуюць ход асенне-палявых работ. Гэтаму спрыяе і добрае надвор'е. Такую важную стадыю, як сяўба азімых культур, аграрыі выканалі ўжо амаль на 95 працэнтаў. Дарэчы, і самі плошчы пад азіміну штогод павялічваюцца: у адрозненне ад яравых азімыя даюць больш высокую ўраджайнасць і вал збожжа. Таксама на іх менш уплывае засуха.
Працягваецца зараз і ўборка такой стратэгічна важнай культуры, як бульба. Больш чым 70 працэнтаў плошчаў апрацавана. Сёння з палёў на прылаўкі паступае і свежая гародніна.
У гаспадарках Міншчыны пачалася і ўборка кукурузы на зерне. Так, на некаторых палях агракамбіната "Ждановічы" ўраджайнасць вышэйшая за сярэднюю - больш як сто цэнтнераў з гектара. Усяго ж сельгасарганізацыі цэнтральнага рэгіёна плануюць сёлета сабраць звыш 400 тысяч тон кукурузнага зерня. Такім чынам разам з каласавымі агульны каравай сезона перавысіць 2 мільёны тон.
Кастрычнік для "Ждановічаў" - актыўны час не толькі ў палях, але і садах. Так, з новага ўраджаю яблыкаў у цэхах агракамбіната наладзілі вытворчасць свежага соку без цукру. Навінку перапрацоўкі АПК ужо ацанілі і пакупнікі.
Сяўбу азімых культур аграрыі Мінскай вобласці выканалі ўжо амаль на 95 %
6 октября 2021













