Сэрвісны цэнтр МАЗ адкрыўся ў Татарстане

7 августа 2018

Цырымонія з удзелам мясцовых улад, кіраўніцтва прадпрыемства і прадстаўнікоў беларускага пасольства ў Расіі прайшла на вытворчай пляцоўцы Мінскага трактарнага завода, якая працуе тут 8 гадоў. Па вуліцах Казані ўжо курсіруюць нашы аўтобусы, і ім неабходна поўнае тэхнічнае абслугоўванне. Як рашэнне - адкрыццё сэрвіснага цэнтра МАЗ. Гэта і крок да будаўніцтва ў будучыні беларускага прамысловага кластара на тэрыторыі Татарстана.