Глядзіце серыю праекта "На кантролі Прэзідэнта" пра экспарт у сераду вечарам

24 Сакавіка 2019

Банк развіцця, бадай, адзін з галоўных цэнтраў фінансавай падтрымкі беларускага экспарту. У першую чаргу - па пытаннях адкрыцця новых рынкаў збыту. Так, у банка і нашых прадпрыемстваў шмат сумесных праектаў па выхадзе на Афрыканскі кантынент. Там цікавыя ў першую чаргу нашы кар'ерныя самазвалы, грузавікі, трактары, сельгастэхніка, шыны і ўгнаенні. Пакуль Афрыка займае ледзь больш як 1% у нашым знешнім гандлі. 

І ўсё ж "залатая формула", да якой імкнуліся вытворцы, а менавіта - трэць прадукцыі прадаваць у ЕАЭС, трэць - ЕС, яшчэ трэць - у краіны далёкай дугі, практычна дасягнутая. Як выконваюцца даручэнні Кіраўніка дзяржавы па дыверсіфікаванні экспарту, чаму не ўсюды чакаюць беларускія тавары і за якімі рынкамі будучыня - у чарговай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта".