Сяргей Румас - у праекце "Размова ў Прэзідэнта"

18 февраля 2018

Такія асабістыя ініцыятывы - яркі прыклад таго, што развіццё свайго краю па кішэні не толькі сур'ёзным бізнесменам. І калі трэба фінансавае плячо банка - не адмовяць. Асабліва, калі бізнес рэгіянальнага маштабу. Аб гэтым гаварыў і кіраўнік Банка развіцця Сяргей Румас у праекце "Размова ў Прэзідэнта".

Для Банка развіцця падтрымка прадпрымальнікаў малой і сярэдняй рукі - гэта праграма, якой ужо больш за тры гады. І памеры фінансавай дапамогі растуць штогод. Так, летась бізнесу далі ў доўг (па ільготных стаўках) звыш 120 мільёнаў рублёў. І гэта больш, чым за папярэднія гады разам.

Сяргей Румас запэўніў, што аб'ёмы крэдытавання банк зніжаць не збіраецца. Рэгіёны - актыўныя ўдзельнікі гэтай праграмы. Доступ да фінансаў гарантуе філіяльная сетка банкаў-партнёраў.