Сяргей Румас прапаноўвае знайсці развязкі нявырашаных пытанняў інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве

24 мая 2019

Прэм'ер-міністр Беларусі прапаноўвае знайсці развязкі нявырашаных пытанняў інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве. Пра гэта Сяргей Румас заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Сустрэча прэм'ер-міністраў прайшла ў падмаскоўных Горках. Пазней прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі працягнулі сустрэчу ў пашыраным фармаце. У планах абмеркаваць гандлёва-эканамічныя адносіны дзвюх краін і сітуацыю, звязаную з нафтаправодам "Дружба".