Сяргей Румас назваў сітуацыю па экспартнай праграме няпростай

15 октября 2019

Брудная расійская нафта і падатковы манеўр сапсавалі Беларусі статыстыку экспарту. Сёлета  страты па лініі замежных паставак  урад ацаніў  у паўтара мільярда долараў. Кіраўнік Кабінета міністраў Сяргей Румас  сёння на пасяджэнні прэзідыума Саўміна  назваў сітуацыю па экспартнай праграме  няпростай. 

Толькі палову страчаных сродкаў удалося кампенсаваць за кошт нарошчвання паставак па іншых відах прадукцыі. Для астатняга трэба будзе задзейнічаць рэзервы. Урад шукае магчымасці росту экспартнага кошыка. Адзін з кірункаў - стварэнне зон свабоднага гандлю ў рамках ЕАЭС  з трэцімі краінамі. Па такіх правілах пакуль працуюць толькі з В'етнамам. На чарзе Іран, Егіпет, Сербія і іншыя дзяржавы. Пагадненні дазволяць нарасціць гандлёвыя патокі  за кошт абнулення або зніжэння мытных пошлін на цэлы шэраг тавараў. 

Андрэй Еўдачэнка, першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі: "Мы завяршаем перамовы па зоне свабоднага гандлю з Ізраілем. З пачатку наступнага года пачынаем перамовы з Індыяй. Ёсць яшчэ спіс з 12 дзяржаў, з якімі мы хацелі  б працаваць прыкладна ў 2-3-гадавым інтэрвале часу. З сакавіка мы ўжо пачынаем перамовы з гэтымі дзяржавамі. Па-першае, каб дабіцца іх згоды на гэту працу і вызначыць контуры такіх пагадненняў. Да верасня мы павінны ўнесці ў савет ЕЭК, з якімі краінамі і як мы будзем працаваць у найбліжэйшыя гады".

Падзенне аб'ёмаў экспарту адбілася на працы эканомікі ў цэлым. Яе рост запаволіўся: за 9 месяцаў ВУП вырас на 1 %. Больш актыўна ўключыцца ў працу па прасоўванні беларускіх тавараў даручана замежным установам. Большасць з іх праваліла экспартныя праграмы.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя