Сяргей Румас: Эканоміка ЕАЭС павінна накіравацца на дэдаларызацыю

10 апреля 2020
Эканоміка ЕАЭС павінна накіравацца на дэдаларызацыю, у першую чаргу гэта датычыцца паліўна-энергетычных і сыравінных тавараў. Гэта сёння на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета заявіў прэм'ер-міністр Беларусі. Ва ўмовах пандэміі важна стварыць агульную палітыку ў сферах прамысловасці і аграпрама, праграм імпартазамяшчэння. І быць гатовым аператыўна вырашаць пытанні, якія раней, у камфортных умовах,  пакідалі на потым,  лічыць Сяргей Румас.

Сяргей Румас, Прэм'ер-міністр Беларусі: "Відавочна, што найбліжэйшыя прагнозы па развіцці нацыянальных эканомік негатыўныя. Сёння няма адназначных ацэнак па тэрмінах і цане для пераадолення пандэміі. Нельга выключаць, што мы проста вымушаны будзем стаць як мінімум на час агульным, але пры гэтым самадастатковым рынкам".

На наступным тыдні ў фармаце відэаканферэнцыі меры рэагавання на сітуацыю з COVID-19  дамовіліся абмеркаваць кіраўнікі краін ЕАЭС. У тым ліку работу па аднаўленні эканамічнага росту ў паслякрызісны перыяд.