Сяргей Рачкоў сустрэўся з калектывам Мінскага маторнага завода
16 декабря 2021
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы наведаў сёння Мінскі маторны завод. Сяргей Рачкоў азнаёміўся з вытворчым працэсам і эканамічнымі паказчыкамі прадпрыемства, таксама пагутарыў з калектывам завода. Узнімалі пытанні вакцынацыі, сацыяльнага развіцця. Гаварылі і аб маючым адбыцца рэферэндуме па змяненні Асноўнага закону дзяржавы.













