Сяргей Налівайка: Рэзервы для зніжэння падатковай нагрузкі ў Беларусі ёсць

7 января 2019

Рэзервы для зніжэння падатковай нагрузкі ў Беларусі ёсць. Пра гэта ў "Галоўным эфіры" заявіў Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка. Новы кодэкс, які пачаў працаваць са студзеня, накіраваны на спрашчэнне адміністравання, у першую чаргу для малога бізнесу.

Дзяржорганы ўпэўненыя, што па ім можна працаваць у найбліжэйшыя 3-5 гадоў. Але бізнес настаяў, каб рабочая група працягвала ўдасканальваць заканадаўства, улічваючы развіццё IT-тэхналогій, электронных сэрвісаў.

Сёлета з'явіцца яшчэ і 12 новых сучасных цэнтраў абслугоўвання плацельшчыкаў у Мінску і рэгіёнах. Сёння такіх 22.