Сэрца першага энергаблока - у дарозе на Беларускую АЭС

8 декабря 2016

Сёння з пляцоўкі пад Санкт-Пецярбургам была адгружаная апошняя галоўная цыркуляцыйная помпа для рэактарнага блока №1.

Усяго такіх помпаў у камплекце 5 - 4 ужо адпраўленыя ў Астравец раней, апошняя, паводле планаў, прыбудзе на пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС праз 4 дні. Абсталяванне вагой у 25 тон пройдзе праз Пскоў, Віцебск, Мінск і далей у Астравец.

Ужо ў наступным годзе ў цэнтральным канструктарскім бюро машынабудавання зоймуцца вырабам помпаў для другога энергаблока. Плануецца, што іх адгрузяць у Астравец у кастрычніку 2017-га.