Сенатары абмеркавалі фарміраванне заканадаўчай базы для забеспячэння выхаду ВУП у 100 мільярдаў долараў да 2025 года

21 августа 2018

Як мінімум 19 новых законаў неабходна прыняць, каб паспяхова рэалізаваць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2020 года.

Гэта заявіў старшыня Савета Рэспублікі падчас пасяджэння прэзідыума верхняй палаты. Міхаіл Мясніковіч выказаў занепакоенасць недапрацоўкамі з боку суб'ектаў заканадаўчай ініцыятывы. Так, тры законы Савет Міністраў дагэтуль не распрацаваў і не прадставіў у вызначаным парадку ў парламент. Былі праанансаваныя і некаторыя навелы і фармулёўкі па шэрагу нарматыўных прававых актаў, якія датычацца Дэкрэта № 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва".

Акрамя таго, сенатары падрабязна абмеркавалі фарміраванне заканадаўчай базы, якая забяспечыць рэалізацыю мэтавай задачы па выхадзе да 2025 года на ВУП у 100 мільярдаў долараў.