Сем тысяч новых працоўных месцаў плануюць стварыць сёлета ў сталічным рэгіёне

25 февраля 2016

Такую лічбу сёння назвалі падчас пасяджэння Мінаблвыканкама.

У першую чаргу працаўладкаванне наладзяць за кошт стварэння новых прадпрыемстваў, а таксама развіцця вытворчасцяў, якія зарэгістраваны летась. Паводле папярэдніх падлікаў, новы штуршок у развіцці атрымаюць паўсотні прадпрыемстваў вобласці. Працягнецца мадэрнізацыя прамысловага і сельскагаспадарчага сектараў. У эканоміку вобласці ўлады плануюць прыцягнуць не менш за сорак пяць трыльёнаў інвестыцый.

Пашыраецца і экспартная карта Мінскай вобласці. Сёлета прадпрыемствы рэгіёна наладзілі пастаўкі ў Саудаўскую Аравію, Чылі, Перу і Нігерыю.