Сельгаспрадпрыемствы актывізуюць уборку гародніны. Так, у Мінскай вобласці ўжо накапана больш як 35 працэнтаў морквы, капусты, цыбулі і іншых культур. Адзін з асноўных акцэнтаў і на ўборку кукурузы. Нарыхтоўка зялёнай масы ўжо перавысіла дзве траціны аб'ёму. Так, у гаспадарцы "Вялікі двор" эксперыментуюць з гібрыдамі кукурузы і тым самым атрымліваюць бонусы ад адкорму сіласам, а гэта, напрыклад, прыбаўленні мяса ялавічыны - амаль кілаграм за суткі.
Актыўна на палях ідзе і ўборка бульбы. Так, у Стаўбцоўскім раёне фермеры атрымліваюць амаль 300 цэнтнераў з гектара.
Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Мінскай вобласці актывізуюць уборку гародніны
8 октября 2021













