Сельгасведамствы Беларусі і Узбекістана падпісалі пагадненні на суму 4 мільёны долараў

30 июля 2019

4 мільёны долараў - сума пагадненняў, якія падпісалі сельгасведамствы Беларусі і Узбекістана ў першы дзень форуму рэгіёнаў. Сярэднеазіяцкая рэспубліка зацікаўленая ў кааперацыі ў галіне  селекцыі - патрэбен устойлівы да засухі і высокаўраджайны гатунак бульбы, а таксама ў стварэнні сумеснага прадпрыемства па вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў.

Анатоль Хацько, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі: "У рамках пагаднення паміж Мінскай вобласцю стварэнне прадпрыемства па перапрацоўцы малочнай прадукцыі. Таксама ідзе размова пра будаўніцтва малочна-таварнага комплексу на 1000 галоў".

Зараз Беларусь пастаўляе ва Узбекістан мяса птушкі і ялавічыну, у шырокім асартыменце малочную прадукцыю, цукар, кандытарскія вырабы, бакалею. Тавараабарот сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання паміж краінамі летась вырас практычна на 60 % і дасягнуў 30  мільёнаў долараў.