Сельгаспрадпрыемствы завяршаюць уборку кукурузы і бураку

27 октября 2021

Каля 80 тысяч гектараў кукурузы на збожжа засталося ўбраць беларускім аграрыям. Сельскія гаспадаркі працуюць актыўна. Задача - зрабіць усё, каб  укласціся ў тэрмін. Акрамя таго, трэба апрацаваць 30 тысяч гектараў цукровага бураку. Да 10 лістапада плануюць завяршыць працы з гэтай культурай і арганізаваць пастаўкі на цукровыя камбінаты.

Актыўна вядуцца працы і па пад'ёме зябліва. Тэмп змяншаць не плануюць. Паводле слоў аграрыяў, працы засталося нямала, але прадпрыемствы пастараюцца выканаць увесь аб'ём якасна і своечасова.