Сельгаспрадпрыемствы цэнтральнага рэгіёна пачалі другі ўкос траў

4 июля 2017

Дажджлівае надвор'е ўмяшалася ў планы аграрыяў, і падчас першага ўкосу яны нарыхтавалі крыху менш, як звычайна. У выніку ў сіласныя траншэі палажылі прыкладна мільён тон сакавітых траў для жывёл. Зараз дажджы таксама ўплываюць на хуткасць працы, але ж аграрыі ўжо скасілі 30 000 гектараў.

У планах аграрыяў зрабіць чатыры ўкосы. Таксама сельгаспрадпрыемствы вобласці пачалі ўборку азімых: рапсу і свірэпіцы.