Сельгаспрадпрыемствы пачалі намалот кукурузы на зерне

14 октября 2020
Гэтымі днямі многія сельгаспрадпрыемствы пачалі намалот кукурузы на зерне. Пад яе сёлета ў краіне адведзена 213 тысяч гектараў. Чвэрць плошчаў  прыпадае на Магілёўскую вобласць. У дапамогу аграрыям  камфортнае надвор'е і новая тэхніка. Трэці год  у адным экіпажы  бацька і сын  Аляксандр і Павел Май. І першы сезон  на новым ротарным камбайне  "Палессе GS16". Ужо ёсць і сямейны рэкорд  - звыш тысячы тон на рахунку. 
Добры ўраджай кукурузы сёлета  плануюць сабраць і ў сельгаспрадпрыемстве  "Вендараж": звыш 3 тысяч тон. З іх амаль траціна будзе закансерваваная ў рукавы. Гэта тэхналогія  плюшчэння збожжа, якая дазваляе захаваць яго пажыўныя ўласцівасці для жывёлагадоўлі.