Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці працягваюць сяўбу яравых збожжавых

28 марта 2019

На сёння ўжо засеяна 15% плошчаў. Геаграфія пасяўной з кожным днём пашыраецца. Адносна цёплы люты і хуткае раставанне снегу ўнеслі свае карэктывы. І зараз аграрыям важна выкарыстоўваць і без таго дэфіцытную вільгаць у зямлі. На палях задзейнічаны максімальны штат тэхнікі і спецыялістаў. Аб раннім старце і прагнозах на ўраджай - Аляксей Кандраценка. 

Да масавай сяўбы яравых збожжавых і зернебабовых, акрамя поўдня Мінскай вобласці, паступова далучаюцца ўсе раёны. Сёння, напрыклад, актыўна працуюць у прысталічным рэгіёне. 

Тут найбуйнешую гаспадарку фарміруюць тры сельгасфіліялы Першай мінскай птушкафабрыкі. Частка тэхнікі занятая на ўнясенні арганікі. Профіль галаўнога прадпрыемства дазваляе багата "карміць" глебу. На палях, што ўзбагацілі мікраэлементамі, вырасце добрая кукуруза - упэўненыя аграномы. Птушкагадоўля патрабуе шмат збожжа. 

У Слуцкім жа раёне - адны з вядучых беларускіх перапрацоўшчыкаў мяса і малака. Тут таксама трэба шмат кармоў для жывёл. Усе 17 сельгасарганізацый занятыя сяўбой ранніх збожжавых. 

Разам са збожжавымі і кукурузай на агракарце Мінскай вобласці ёсць і адносна новыя, але таксама стратэгічна важныя для АПК культуры. 

Сяўбу яравых збожжавых у цэнтральным рэгіёне плануюць завяршыць за два тыдні. Усяго задзейнічана 9 тысяч трактароў, сярод якіх і энерганасычаныя, а значыць і больш эфектыўныя. Прагноз на будучы ўраджай спецыялісты пакуль не ўдакладняюць, але перад сабой ставяць агульную задачу: сабраць не менш за два мільёны тон збожжа.