Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці павялічваюць тэмпы палявых работ

26 марта 2020
Чым больш сонечных дзён, тым больш інтэнсіўная пасяўная! Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці павялічваюць тэмпы палявых работ. Да гэтага тэхніку стрымлівалі замаразкі. Больш за ўсё на сёння засеяна ў Любанскім, Лагойскім і Пухавіцкім раёнах. 

А ўсяго ў рэгіёне засеяна ўжо 14 тысяч гектараў. Адначасова глебу падкормліваюць ўдабрэннямі. Прадпрыемствы забяспечаны насеннем з запасам. Пра лакальныя і глабальныя планы аграсезона - Аляксей Кандраценка.

Дасведчаны аграрый Аляксандр Славікоўскі да сёлетняй пасяўной падышоў з асаблівым энтузіязмам. У якасці дырэктара гаспадаркі «Дукора-Агра» для яго гэта другі сезон. Імкнуцца да высокіх вынікаў падштурхоўваюць і леташнія намалоты: толькі яравая пшаніца тут дала амаль 60 цэнтнераў з гектара. Да таго ж, у 34 гады Аляксандр знаёмы з усімі этапамі вытворчасці: сам працаваў і на трактары, і на камбайне. 

Зараз тэмпература паветра – плюс 8, для аграрыяў нядрэнна. Але вільгаці ўсё роўна не хапае, таму тэхніка працуе вельмі хутка і ў дзве змены. Для таго каб культуры ўвесь час прыносілі высокі ўраджай, штогод яны мяняюць месца жыхарства. Так расліны не паспяваюць прывыкнуць да шкоднікаў. На гэтым полі гаспадаркі «Рубяжэвічы» Стаўбцоўскага раёна летась збіралі зернебабовыя, у гэтым паспее авёс. 

Больш плошчаў сёлета аддалі ў Мінскай вобласці і пад кукурузу. Сяўба гэтай культуры пачнецца прыкладна ў сярэдзіне красавіка.