Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці завяршылі ўборку агародніны

11 ноября 2019
Ураджай складае амаль 30 тысяч тон. Гэта на 10 % перавышае ўзровень мінулага года. Частка прадукцыі (у тым ліку і фермерская) мае сертыфікат экалагічна чыстай. Яна зойме нішу на першым беларускім экарынку, які размесціцца недалёка ад сталіцы. У яго чатыры інвестары, сярод якіх буйныя агракамбінаты цэнтральнага рэгіёна. Зараз фарміруецца штат прадаўцоў і арандатараў з эксклюзіўнай прадукцыяй.

Адначасова ўраджай гэтага сезона перапрацоўваюць. Так, у агракамбінаце "Ждановічы"  наладзілі вакуумную ўпакоўку свежай ачышчанай бульбы, буракоў, цыбулі і морквы. Такая прадукцыя запатрабаваная ў сталічных школах і дзіцячых садках, а таксама рэстаранах. У планах - вакуумаваць яблычны сок  таксама для ўстаноў адукацыі.