Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці павялічваюць тэмпы ўборкі збожжавых

11 августа 2015

На сёння ўсяго намалочана больш за 1 мільён 600 тысяч тон збожжа. Найбольшы ўклад у агульны каравай традыцыйна на поўдні цэнтральнага рэгіёна.

Такім чынам сярод 22-х раёнаў самы вялікі ўраджай у Слуцкім - 150 тысяч тон. Амаль да такога ж узроўню набліжаюцца хлебаробы Капыльскага - у іх засеках 141 тысяча. Далей ідзе Нясвіжскі раён. Тут аграрыі ўжо намалацілі 140 тысяч тон збожжа.

Што да ўраджайнасці, то тут па-ранейшаму лідзіруе Нясвіж, дзе збіраюць 71 цэнтнер з гектара. У тройцы лідараў Клецкі раён (тут 57 цэнтнераў з гектара) і Дзяржынскі (56 цэнтнераў з гектара). Агульны паказчык ураджайнасці па вобласці - амаль 40 цэнтнераў.