Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці павялічваюць тэмпы ўборкі збожжавых

9 августа 2017

На сёння ўсяго намалочана звыш 680 тысяч тон збожжа. Найбольшы ўклад у агульны каравай пакуль на поўдні цэнтральнага рэгіёна.

Такім чынам сярод 22 раёнаў самы вялікі ўраджай у Слуцкім раёне - 81 тысяча тон. Няшмат адстаюць хлебаробы Капыльскага - у іх засеках 67 тысяч. Далей ідзе Нясвіжскі раён. Тут аграрыі ўжо намалацілі 65 тысяч тон збожжа.

Што да ўраджайнасці, то тут па-ранейшаму лідзіруе Нясвіж, дзе збіраюць звыш 60 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў Дзяржынскі раён – тут 54,1 цэнтнера з гектара, і Мінскі – 50. Агульны паказчык ураджайнасці па вобласці – 37,2 цэнтнера.