Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці працягваюць ўборку кукурузы на сілас і зялёны корм

8 сентября 2015

Адначасова харчовыя фонды папаўняе і новы ўраджай бульбы. Яе ў цэнтральным рэгіёне сёлета ўсяго збяруць каля паўмільёна тон. Як рыхтуюць вітамінны рацыён для сельгасжывёл на зіму, дзе другі хлеб прыносіць высокую рэнтабельнасць?

Сакрэты фірмы дзяржынскіх аграрыяў - у рэпартажы Аляксея Кандраценкі. Яму спяшацца няма куды - ў сваёй справе ён майстар. Бульбаўборачны камбайн за гадзіну праходзіць толькі некалькі кіламетраў. Пры гэтым кожная адгрузка ўраджаю - амаль ювелірная работа. Караняплоды павінны трапіць у кузаў грузавіка без пашкоджанняў. Бо з гэтага моманту яны тавар.

Бульба на гэтым полі надоўга не затрымаецца. Пры ўраджайнасці 450 цэнтнераў з гектара караняплоды трэба выкапаць якасна і, як гавораць аграрыі, у тэхналагічныя тэрміны.

Хутка другі хлеб адсартуюць і ў такім прэзентабельным выглядзе ён трапіць у бульбасховішча. Мікраклімат дазволіць захаваць ураджай амаль да вясны. А значыць у міжсезонне яго можна выгадна прадаць. Бульбу з Дзяржынскага раёна любяць як беларусы, так і расіяне.

«Крутагор'е-Петкавічы» - гаспадарка шматпрофільная. Раслінаводства тут паспяхова сумяшчаюць з жывёлагадоўляй. Кармленне і здароўе жывёл - фактары багатага ўласнага мяса-малочнага асартыменту. За яго якасць у адказе кукурузны сілас. Камбайн перамолвае сыравіну так, каб кожнае зерне было раздроблена. Інакш карысці не будзе. Такі зялёны мікс закансервуюць ў сіласа-сянажнай траншэі.

Наступны крок сельгасарганізацый Мінскай вобласці - ўборка кукурузы на зерне. Яна пачнецца не раней чым праз два тыдні. Усяго з улікам такіх позніх культур як капуста, агароднінаўборачная тэхніка будзе гаспадарыць у палях практычна да канца восені.