Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці аднаўляюць парк трактарнай тэхнікі

19 октября 2017

Сёлета амаль паўсотні адзінак энерганасычаных трактароў «Беларус» пачалі працаваць. Дзесяць з іх маюць больш моцны рухавік - 360 конскіх сіл. Сёння гэта самая магутная тэхніка МТЗ, якая масава задзейнічаная ў палях. Такая машына аптымізуе ход працы на зямлі, а таксама істотна эканоміць рэсурсы.

Васіль Гнедчык, начальнік канструктарскага бюро Мінскага трактарнага завода: "Выконваецца некалькі тэхналагічных аперацый за адзін праход. Гэта - дыскаванне, баранаванне, сяўба, унясенне ўгнаенняў і загортванне насення. Гэта дае шэраг пераваг: па-першае, скарачаецца час пасяўной кампаніі і за кошт аптымізацыі агратэхнічных тэрмінаў дае дадатак ва ўраджаі. Па-другое, эканоміцца паліва, трэцяе - задзейнічана менш механізатараў, а гэта таксама эканамічны эфект".

Мінскі трактарны завод будзе распаўсюджваць трактары «Беларус» магутнасцю 450 конскіх сіл. Пакуль выпушчана толькі адна партыя - 5 машын.