Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці пачалі ўборку кукурузы на зерне

27 сентября 2017

Сярэдняя ўраджайнасць залатых пачаткаў - 70 цэнтнераў з гектара, а ў некаторых гаспадарках яна ўдвая большая. Агульны намалот у цэнтральным рэгіёне перавысіў 6 тысяч тон. Разам з ураджаем збожжавых кукуруза стане асновай збалансаванага корму жывёл у зімовы перыяд. Таму перад гаспадаркамі стаіць задача захаваць зерне добрай якасці. Некаторыя сельгаспрадпрыемствы з гэтай мэтай прымяняюць тэхналогію плюшчэння кукурузнага зерня.

Працягваецца і ўборка бульбы. У гэтым сезоне ў другога хлеба высокая ўраджайнасць - у сярэднім 340 цэнтнераў з гектара. Адначасова ва ўсіх раёнах вобласці працягваецца сяўба азімых культур.