Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці на днях поўнасцю завершаць уборку збожжа

22 августа 2019

На сёння  ўбрана амаль  дзевяноста сем працэнтаў плошчаў. Агульны намалот - адзін мільён шэсцьсот трыццаць тысяч тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці  34 цэнтнеры з гектара. У гэтыя дні  паўднёвыя раёны,  якія прыйшлі на фініш жніва  першымі,  дапамагаюць паўночным. Так, у  гаспадарку  "Кляновічы"  Крупскага раёна  прыбылі  камбайны і  механізатары з Бярэзінскага і Мінскага раёнаў.

У цэлым  кіраўніцтва Мінскай вобласці  станоўча ацэньвае вынікі  жніва гэтага сезона. Зараз асноўная ўвага на восеньскія  палявыя работы.

Адзначым, кожны раён зараз рыхтуецца да мясцовых “Дажынак”. Абласны ж  фестываль - кірмаш  працаўнікоў вёскі пройдзе ў  Барысаве.