Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці рыхтуюцца да вясновых палявых работ

25 февраля 2016
Пасяўныя агрэгаты і іншая тэхніка адрамантаваны больш чым на 80 %. Гэтаму надаецца павышаная ўвага. Дарэчы, у цэнтральным рэгіёне сур'ёзна абноўлены і трактарны парк. Летась набыта амаль тысяча адзінак новай тэхнікі.Як сяўба ў агратэхнічныя тэрміны ўплывае на будучы ўраджай?

Пра падрыхтоўку да сезона рэпартаж  Аляксея Кандраценкі. "Вектар", карб", рыз" – прыярытэт беларускім сартам. Дзве тоны бульбянога насеннага фонду рыхтуюцца да перасялення са сховішча на поле.

На месцы і кампанент, без якога не абыходзяцца ніводныя  вясновыя палявыя работы. Калійныя ўгнаенні  і карбамід гатовыя падкарміць глебу. У гаспадарцы "Старыца-Агра" кожнаму аспекту пасяўной надаюць высокую ўвагу. У сельгастэхнікі заўсёды  вялікія аб'ёмы работы. Таму яе якасны рамонт - на першым месцы.

Энерганасычаныя трактары - асноўная ўдарная сіла аграрыяў пры сяўбе. Такая тэхніка можа працаваць без дазапраўкі 16 гадзін.

У "Старыцы-Агра" па мерках не толькі Капыльскага раёна, але і ўсёй Мінскай вобласці салідная вага як у жывёлагадоўлі, так і раслінаводстве. Ад правядзення пасяўной кампаніі ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны залежыць будучы каравай, а таксама аб'ёмы вытворчасці мяса і малака.

Сяўба ранніх яравых культур у вобласці пачнецца з ўлікам пагоднага фактару ў пачатку красавіка. Дарэчы, не зусім зімовае надвор'е пакуль шмат у чым спрыяе аграрыям. Згодна з назіраннямі, ранняя вясна    - да добрага ўраджаю.