Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці рыхтуюцца да пачатку вясновых палявых работ

26 Лютага 2019

Ужо больш як 90 % трактароў гатовыя выйсці ў поле. У кожнай гаспадарцы стан машын кантралююць спецыяльныя камісіі. Адзін з самых актуальных аспектаў - тэхнічны агляд. Яго павінны прайсці за найбліжэйшы месяц. Аднымі з першых з гэтым спраўляюцца ў Пухавіцкім раёне. Сёлета чакаецца і значнае абнаўленне машынна-трактарнага парку, у тым ліку і па сістэме агралізінг. Гаспадаркі Мінскай вобласці атрымаюць 870 адзінак тэхнікі і агрэгатаў.