Сельгасарганізацыі Беларусі рыхтуюцца да аграсезона

15 февраля 2022
Сельскагаспадарчыя арганізацыі рыхтуюцца да аграсезона. Адзін з акцэнтаў сёлета зробяць на кукурузе. Культура добра пераносіць як замаразкі, так і засуху. Леташні намалот, а гэта 1 мільён 540 тысяч тон збожжа, плануюць павялічыць на 20 працэнтаў. 

У захаванасці ўраджаю "залатых катахаў" аграрыям дапамагаюць і беларускія машынабудаўнікі. Так, на адным з заводаў холдынгу "Амкадор" у Крупках вырабляюць зернесушыльныя комплексы. Толькі ў Мінскай вобласці заказ на 28 найноўшых ЗСК. А напярэдадні своеасаблівы "тэст-драйв" комплексу правёў і агракамбінат "Дзяржынскі". Там апрацавалі 8 тысяч тон збожжа кукурузы.  

Сам холдынг "Амкадор" адзначае 95 гадоў. Сёння гэта амаль  тры дзясяткі заводаў у розных краінах, больш як 130 мадэляў і мадыфікацый тэхнікі.