Сёння завяршаюцца грамадскія абмеркаванні дакументаў па стымуляванні дзелавой актыўнасці

12 мая 2017

На працягу месяца прадстаўнікі бізнесу, дзяржарганізацый, наглядных органаў і актывісты выказвалі свае прапановы па лібералізацыі прадпрымальніцтва. За месяц толькі ў грамадскія прыёмныя аб'яднання "Белая Русь" паступіла больш як 40 прапаноў. Усяго па краіне - некалькі сотняў ідэй. Кардынальныя рашэнні, якія будуць прынятыя ў найбліжэйшы час, закрануць як буйны, так і малы бізнес, уключаючы ІП. Задача - максімальна спрасціць уваходжанне ў бізнес. Ключавы з падрыхтаваных дакументаў - праект дэкрэта Прэзідэнта. Сярод галоўных прапаноў - мараторый на ўвядзенне новых падаткаў і павышэнне падатковых ставак, скарачэнне праверак і здыманне адміністрацыйных бар'ераў.

Сяргей Навіцкі, намеснік старшыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі: "Сёння мы абмяркоўваем гэтыя дакументы на пляцоўцы "Белай Русі", нашага самага буйнога грамадскага аб'яднання, таму што вельмі шмат зваротаў паступае ад прадпрымальнікаў, грамадзян, спажыўцоў тавараў і паслуг, якія гэтыя прадпрымальнікі робяць па ўсіх рэгіёнах Беларусі. Я мяркую, што дакумент з'явіцца ў найбліжэйшы час, гэта літаральна некалькі тыдняў, для канчатковай версіі сфарміруецца".

Андрэй Мацвеенка, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: "Гэта больш як 300 прапаноў па самых розных тэматыках. Сёння - грамадскія абмеркаванні, паводле ўстаноўленых Прэзідэнтам тэрмінах. Будзем пачынаць непасрэдна дапрацоўку праекта з улікам выказаных прапаноў".

Прапановы датычацца не толькі змяненняў умоў прадпрымальніцтва, але і павышэння культуры вядзення адказнага бізнесу. На працягу месяца пакет дакументаў будзе дапрацаваны працоўнай групай і перададзены ў Адміністрацыю Прэзідэнта.