Сёння запрацаваў новы Мытны кодэкс ЕАЭС

1 января 2018

Асноўныя перавагі дакумента - адзіныя правілы для ўсіх краін "пяцёркі". Мяркуецца, што ўсе пункты мытнага адміністравання на тэрыторыі Еўразійскага саюза будуць аднолькавымі. Яшчэ адзін плюс дакумента - пераход на сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. А гэта значыць, што можна забыць пра бясконцыя папяровыя дэкларацыі і чэргі.

Сярод магчымых новаўвядзенняў - і стварэнне магазінаў бяспошліннага гандлю на ўездзе ў краіны ЕАЭС, у тым ліку і Беларусі. Праўда, з існуючымі лімітамі.

Наколькі бізнесу будзе камфортна з новым Мытным кодэксам, навочна паказвае спецыяльна выпушчаны мультфільм. Галоўны герой - радавы імпарцёр, які ўвозіць тавар на тэрыторыю ЕАЭС з-за мяжы. Дзве хвіліны прагляду даступна растлумачаць усе перавагі лічбавага афармлення. У першую чаргу, відэаролік разлічаны на прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу.